Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве адкрылася выстава здымкаў беларускага добраахвотніка ва Ўкраіне Яўгена Жураўскага

Аўтар здымкаў — Яўген Жураўскі з пазыўным «Салам», ваяр палку Каліноўскага. Зь вясны 2023 году Яўген пачаў фатаграфаваць будні ваяроў на плёначны здымач.

Выстава называецца «Praz fotaplionku: štodzionnasc’ vajaroŭ».

Як кажа сам аўтар, ён проста хацеў зафіксаваць звычайныя баявыя будні, бяз патасу і рамантызацыі вайны. Бо вайна — гэта найперш не баі, а навучаньне і побыт у складаных умовах.

Выстава старатвала 27 траўня і будзе працягвацца да 3 чэрвеня 2025 году.

Гадзіны працы выставы: аўторак — пятніца 16:00–20:00; субота-нядзеля 12:00–20:00.

Месца: Музэй Вольнай Беларусі, вул. Foksal 11, Варшава. Уваход вольны.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG