Палата прадстаўнікоў прыняла, а Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў праект зьмяненьняў у закон «Аб паштовай сувязі».
Пра чарговую сьмерць былога палітвязьня — Валера Богдана — паведаміў 28 траўня ў сацсетках сузаснавальнік фонду салідарнасьці BySol Андрэй Стрыжак.
Праект закону, які скасоўвае магчымасьць атрымаць грамадзянства Нямеччыны за тры гады, паступіць на разгляд у бундэстаг. Такі праект закладалі яшчэ ў кааліцыйную дамову кансэрватараў і сацыял-дэмакратаў.
Гэта ўжо ня першы скандал з «пашпартамі прыкрыцьця» ў беларусаў.
Палітык даручыў ураду падумаць, дзе за мяжою закупіць яблыкі.
Беларускі авіяперавозьнік гаворыць пра «абмежаваньні» на палёты, пры гэтым ані словам ня згадвае, зь якой прычыны расейскія аэрапорты іх уводзяць.
Гісторык, якая часта выступае і на беларускіх каналах, стала фігуранткай справы пра «ілжывую інфармацыю аб расейскім войску».
Раней вялікай праблемай пасьля перадачы эўрапейскай зброі Кіеву была забарона біць па цэлях па-за ўкраінскай тэрыторыяй.
Чапюк зьбіраў 1500 эўра «каб выжыць у гэты пераходны момант» — на два месяцы арэнды жыльля, аплату прадуктаў і выраб дакумэнтаў.
Расейскае міністэрства абароны паведаміла аб перахопе 296 украінскіх бесьпілётнікаў у ноч на 28 траўня.
Разбор доўжыўся амаль два гады, адбыліся тры працэсы, справу двойчы пераглядалі.
Пляны сакрэтных расейскіх ядзерных аб’ектаў адкрыта публікаваліся ў расейскай тэндэрнай дакумэнтацыі. Іх сабралі расьсьледнікі.
Сярэдні заробак у Менску ў красавіку ўпаў пасьля чарговага падзеньня даходаў працаўнікоў беларускай ІТ-сфэры.
Заплянаваны пасьляпалётны выступ Ілана Маска не адбыўся.
Аднак для Ўкраіны гэта немагчыма, сказаў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, якога цытуе Reuters.
У вялікай размове з Свабодай Андрэй расказвае пра валянтэрства ля турмы на Акрэсьціна, знаёмства з ГУБАЗіКам, закрыты суд, лаянку ад пракурора, правілы паводзінаў у калёніі, вызваленьне ў кайданках і новую Беларусь узору 2025-га.
Улады ЗША хочуць увесьці абавязковую праверку сацыяльных сетак кандыдатаў на студэнцкія візы.
27 траўня маршрутка, якая ехала з Смалявічаў у Менск, на 10-м кілямэтры трасы Р53 урэзалася ў агароджу і перакулілася.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп другі раз за апошнія дні раскрытыкаваў Уладзіміра Пуціна за вайну ва Ўкраіне.
Сумесная канфэрэнцыя міністэрстваў абароны Расеі і Беларусі, якая праходзіць каля Барысава, прысьвечаная эксплюатацыі дронаў і супрацьдзеяньню ўдарным бесьпілётнікам.
«Мы прынялі рашэньне аб зьніжэньні парамэтраў вучэньня „Захад-2025“ і пераносе яго асноўных манэўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў», — заявіў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман заяўляе, што галоўная праблема дэмакратычных сілаў не ў скандалах, а ў нерэлевантнасьці; разважае, чаму спэцслужбы актывізуюць дзейнасьць супраць апазыцыі за мяжой; ацэньвае апошнія кадравыя перастаноўкі ва ўладзе.
Падзеі 28 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Аўтар здымкаў — Яўген Жураўскі з пазыўным «Салам», ваяр палку Каліноўскага. Зь вясны 2023 году Яўген пачаў фатаграфаваць будні ваяроў на плёначны здымач.
Такое рашэньне ўрад прыняў пасьля таго, як насельніцтва стала скардзіцца на дэфіцыт бульбы і цыбулі. Але афіцыйна рашэньне патлумачылі захадамі ў адказ на санкцыі.
Дэкрэт падпісаў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Сацыяльныя праблемы, якія пэрыядычна ўзьнікаюць, прадукуюцца самімі ўладамі. Яны зьяўляюцца непазьбежным вынікам неэфэктыўнай сацыяльнай мадэлі, пабочнымі наступствамі рэпрэсіўнай палітыкі, адсутнасьці зваротнай сувязі з грамадзтвам. Гэта вядзе да таго, што ўлады непазьбежна падстаўляюцца.
Аўтаперавозьнік будзе задарма перасаджваць пасажыраў аўтобусаў у бліжэйшыя на польскай мяжы.
Алегу Марозаву было 67 гадоў.
Падчас беларускай канфэрэнцыі ў Варшаве адзін з удзельнікаў спрабаваў весьці запіс абмеркаваньня ў малой групе, хоць іншыя былі супраць. Свабода пагаварыла з удзельнікамі гісторыі.
Самалёты даставілі на адзін з аэрадромаў ВПС і войскаў СПА.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) выявіла «прыкметы злоўжываньня» прадпрыемствам сваім дамінуючым становішчам на рынку пры аптовай рэалізацыі галіта — тэхнічнай солі, якая выкарыстоўваецца пры галалёдзе, — і стварэньні «дыскрымінацыйных умоў у частцы аб’ёму адгрузкі».
Расея вярнула ва Ўкраіну больш чым пяць тысяч ваеннапалонных. Але ня ўсіх жывымі.
ЭЗ 27 траўня ўхваліў абарончую схему на 150 мільярдаў эўра, накіраваную на рост вайсковых выдаткаў, супольных закупак зброі і падтрымку Ўкраіны. Гэта адбываецца пры зьмяншэньні ўвагі ЗША да Эўропы і доўгатэрміновых пагрозах эўрапейскай бясьпецы ад Расеі і Беларусі.
Беларускі расьледвальны цэнтар раскрыў шэрую схему паставак.
Расейскія войскі ў ноч на 27 траўня атакавалі тэрыторыю Ўкраіны 60 бесьпілётнікамі. Днём раней яны паслалі на Ўкраіну 9 ракет і 355 бесьпілётнікаў.
На свабоду з калёніі «Воўчыя норы» выйшаў 21-гадовы Аляксей Мазука, ягога асудзілі за допісы ў дваровым чаце, пакінутыя там у 16-гадовым узросьце. Свабода паразмаўляла зь ім.
Вэрсія тэракту не разглядаецца.
Кэлін Джарджэску перамог у першым туры прэзыдэнцкіх выбараў 24 лістапада 2024 года, але выбары былі ануляваныя Канстытуцыйным судом Румыніі.
Бэатыфікацыю царква лічыць этапам у рыхтаваньні кананізацыі — прызнаньня сьвятым.
У нацыянальным аэрапорце «Менск» у ноч на 22 траўня пры афармленні рэйсу ў Дубай (ААЭ) памежнікі затрымалі мужчыну і дзяўчынку з часткова падробленымі пашпартамі грамадзян Расеі — у дакумэнтах былі замененыя старонкі з асабовымі зьвесткамі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп разглядае магчымасьць увядзеньня санкцый супраць Расеі на гэтым тыдні.
Улады ў Беларусі ўпарта ваююць супраць усяго беларускага, у тым ліку супраць ініцыятываў, што ніяк не зьвязаныя з палітыкай — адукацыйныя, прыродаахоўныя, выдавецкія — усё ідзе пад нож. У інтэлектуальным полі ўсялякі самастойны вычын глушыцца дашчэнту і на ягоным месцы запаноўвае пустата.
Падзеі 27 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Андрэй Чапюк правёў за кратамі паводле палітычных артыкулаў 4 з паловай году. Сёлета ў красавіку ён скончыў адбываць тэрмін. Аднак на волю яго выпусьцілі не адразу, а павезьлі на дадатковы допыт.
Стала вядомае поўнае імя трэцяй асобы, абвешчанай Інтэрполам у вышук за прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску ў 2021-м годзе.
Спэцыяльны дакладчык пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс «не знаходзіць прыкмет агульнага паляпшэньня стану грамадзянскіх і палітычных правоў у краіне», гаворыцца ў апублікаваным 25 траўня першым яго дакладзе на гэтай пасадзе.
Польскія службы дапыталі некаторых сябраў Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня як сьведак у справе зьнікненьня экс-старшыні Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.
Акруговы суд у Любліне пакараў 53-гадовага беларуса Мікалая М. 2 гадамі і 2 месяцамі зьняволеньня за шпіёнскую дзейнасьць, аднак з улікам тэрміну папярэдняга зьняволеньня ён можа выйсьці на свабоду ўжо пасьля 30 траўня.
Загрузіць яшчэ